246006, г. Гомель, ул. Головацкого, 102 8 (0232) 53-07-76 приёмная 8 (0232) 22-39-72 директор school59@gomel.centroo.by

Государственная символика

Дзяржаўная сімволіка

Сцяг, герб і гімн — сімвалы суверэнітэту і адзінства Беларусі
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь
Сцяг уяўляе сабою прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальных каляровых палос: верхняй — чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2.
Сцяг мацуецца на дрэўку (флагшток), якое афарбоўваецца ў залацісты (вохра) колер. Пры цырымоніях выкарыстоўваецца наканечнік рамбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі.
Чырвоны — гераічная барацьба Зялёны — прырода і жыццё Арнамент — культурная спадчына
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Герб уяўляе сабою размешчаны ў сярэбраным полі зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка.
Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — кветкамі ільну. Вянок тры разы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба нанесены залатыя словы «Рэспубліка Беларусь».
Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 83-З
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
Музыка Н. Сакалоўскага, словы М. Клімковіча і У. Карызны. Гімн сімвалізуе пераемнасць гістарычных традыцый, патрыятызм і адзінство народа.
Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Зацверджаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
59 59 Привет! 👋